Інтэрактыўны выставачны праект «Хованкі»

Плюсануть
Поделиться
Отправить
Класснуть
среда, 24 июля Художественный музей им. Бялыницкого-Бирули 2,00 − 4,00 р. 10:00−18:00
четверг, 25 июля Художественный музей им. Бялыницкого-Бирули 2,00 − 4,00 р. 10:00−18:00
пятница, 26 июля Художественный музей им. Бялыницкого-Бирули 2,00 − 4,00 р. 10:00−18:00
суббота, 27 июля Художественный музей им. Бялыницкого-Бирули 2,00 − 4,00 р. 10:00−18:00
показать все дни
Мастацкi музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі запрашае на Інтэрактыўны выставачны праект «Хованкі».

У інтэрактыўным выставачным арт-праекце «Хованкі», прымеркаваным да Міжнароднага Дня музеяў, прымае ўдзел звыш 50 чалавек. Гэта добра вядомыя прафесійныя мастакі, маладыя мастакі, якія маюць прафесійную адукацыю і пачынаюць свой творчы шлях у выяўленчым мастацтве і юныя мастакі-студыйцы з арт-студыі «Гекльберы».

Экспазіцыя ўключае раздзелы: «Хаваемся ў натоўпе», «Маляўнічыя хованкі», «Хованкі» – гэта творчыя працы, якія створаны для таго, каб глядач мог накінуць сваё асабістае бачанне і трапіць у асяродак інтэрактыўнага ўспрыняцця.

Выставачны арт-праект «Хованкі» запрашае Вас прыняць удзел у захапляльным падарожжы ў свет выяўленчага мастацтва і пластыкі праз творы такіх мастакоў як Яўген Зайцаў, Сяргей Рымашэўскі, Ганна Сілівончык, Андрэй Задорын, Павел Татарнікаў, Аляксандар Шапо, Валерый Калтыгін і інш. Для вандроўкі па залах музея задзейнічайце ўяўленне, будзьце арыгінальныя і непрадказальныя, выкарыстоўвайце самыя нечаканыя фантазіі і прыслухоўвайцеся да адчуванняў.

Дзяцей і іх бацькоў чакае ўтульная фота-зона. А яшчэ тут вы зможаце правесці незабыўны дзень нараджэння ці выпускны.

Кошт уваходных квіткоў:
4 руб. – для дарослых;
2 руб. – для дзяцей ад 6 год, навучэнцаў, студэнтаў.

Чтобы комментировать, .
3
ТРЦ «Е-Сити» 5,00 − 5,50 р
до 30 июля