Выстава «Час Жыцця / Час Смерці»

Информация неактуальна
Плюсануть
Поделиться
Отправить
Класснуть

17 красавіка (серада) а 17-ай гадзіне ў Музеі Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве адбудзецца адкрыццё выставы «Час Жыцця / Час Смерці» па выніках X Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы (Польшча).

На выставе прадстаўлены работы, створаныя падчас Х Міжнародных майстар-класаў іканапісу, што праходзілі ў верасні 2018 года ў Навіцы. У двухтыднёвым пленэры прынялі ўдзел 40 мастакоў з Польшчы, Украіны, Літвы і Сербіі.

Рыхтуючы чарговы, ужо дзясяты, навіцкі пленэр, арганізатары звярнуліся да слоў, прамоўленых Хрыстом у Віфаніі над магілай Лазара: «Хто верыць у Мяне, калі і памрэ, – ажыве; і кожны, хто жыве і верыць у Мяне, не памрэ вавекі» (ЯНА 25-26). Гэтыя словы перадаюць сэнс штогадовых навіцкіх сустрэч мастакоў, тэлогаў, гісторыкаў і крытыкаў мастацтва. Агульна сфармуляваная тэма пленэру была запрашэннем адлюстраваць як чалавечую драму, так і перспектыву вечнага жыцця. Формула сустрэч у Навіцы дазваляе мастакам звяртацца да аўтарскіх рашэнняў і свабодна выбіраць сродкі выяўлення сутнасці слова евангельскага, адсюль вынікае стылістычная разнастайнасць прадстаўленых работ.

Сярод прадстаўленых выяваў можна знайсці абсалютна новыя рашэнні вобразаў, «спрадвеку» прысутных у іканаграфіі і праз гэта замацаваных у свядомасці. Большасць «навіцкіх» работ адыходзіць ад агульнапрынятых уяўленняў аб іконе як больш ці менш спраўна выкананай копіі ўжо існуючай выявы. Не ўсе створаныя падчас пленэру карціны з’яўляюцца іконамі, аднак усе яны – сведчанне ўдзелу ў сустрэчы, сутнасцю якой было сузіранне Слова Божага. Несумненна, прастора «свабоды» выказвання пашырае ступень далучанасці абстракцыяністаў да праекту, іх працы таксама прадстаўленыя на выставе. Удзел абстракцыяністаў дапаўняе спектр пошуку сучаснай мовы для перадачы досведу веры.

Удзельнікі Х Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы выбралі тэмай сваіх работ сюжэты ўсёй біблейскай гісторыі, ад старазапаветных часоў да эпохі Новага Запавету, зваявання смерці на Крыжы і Узнясення. На выставе прадстаўлена каля 50 ікон, у т.л. выявы «Выгнанне з раю», «Патоп», «Ахвяра Аўраама», «Пераход праз Чырвонае мора». Поруч з работамі на пасійныя тэмы знаходзяцца работы, што выяўляюць прысутнасць Хрыста Уваскрэслага, а таксама сцэны вылячэнняў.

Да выставы падрыхтаваны пасляпленэрны каталог, які, акрамя рэпрадукцый, змяшчае таксама важныя для ўвядзення ў тэматыку майстар-класаў тэксты а. Тамаша Бількі OP і кс. Артура Алексеюка (Хрысціянская тэалагічная акадэмія ў Варшаве).
Выстава «ЧАС ЖЫЦЦЯ / ЧАС СМЕРЦІ» прэзентавалася ў Акружным музеі ў Новым Сончы (верасень/кастрычнік 2018), Нацыянальным музеі імя А.Шаптыцкага ў Львове (кастрычнік/снежань 2018), Музеі Варшаўскай Архідыяцэзіі (люты/сакавік 2019), Мастацкай галерэі Ўніверсітэта культуры і мастацтва ў Мінску (сакавік 2019).

Адрас Музея: г. Магілёў, вул. Ленінская, 37 Тэл.: 8 (0222) 650757.

Выстава працягнецца да 12 мая 2019 г.

Чтобы комментировать, .