Жоўты пясочак

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

Плач для шасці галасоў у 1-й дзеі (16+)

Паводле апавядання Васіля Быкава
Рэжысёр-пастаноўшчык – Каміля Хусаінава

Васіль Быкаў збольшага вядомы нам як аўтар франтавой прозы, але пісаў ён і пра жахі калектывізацыі, раскулачвання, сталінскіх рэпрэсій. Гэтым тэмам прысвечана апавяданне «Жоўты пясочак», да якога звярнулася маладая рэжысёрка Каміля Хусаінава, студэнтка Расійскага дзяржаўнага інстытута сцэнічных мастацтваў (Санкт-Пецярбург). Разам з артыстамі Магілёўскага драматычнага тэатра яна стварыла эскіз спектакля ў рамках Майстэрні маладой рэжысуры Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.@rt.кантакт». Праца атрымала працяг у выглядзе паўнавартаснага спектакля на малой сцэне Магілёўскага драматычнага тэатра.

Дзея адбываецца ў Беларусі ў 30-я гады, у разгар рэпрэсій. Героі – вельмі розныя людзі: партыец-бальшавік з рабочых, селянін, паэт, крымінальнік, былы белагрвардзеец, чэкіст. Іх вязуць на машыне ад турмы НКУС у хваёвы лясочак, каб там растраляць. Ці пашчасціць смяротнікам уратавацца, ці будуць яны супраціўляцца сістэме або пакорліва пойдуць на ўбой?

Трагедыя, расказаная Васілём Быкавым, – прыклад з тысяч, мільёнаў падобных крывавых гісторый. Што стала іх прычынай, як выправіць памылкі мінулага і не дапусціць паўтарэння катастрофы? Нехта запытаецца: навошта варушыць старое? Усё проста: каб «людзьмі звацца».

Ролі выконваюць: лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі Іван Трус, Павел Зароўскі, Андэй Корзан, Чэслаў Вількін, Аляксандр Куляшоў, Данііл Самкнулаў, Максім Чарнюк, Ірына Дунчанка, Анжаліка Барчан, Юлія Ладзік

Прэм’ера – 14 верасня 2018 г.

Царевна-лягушка. Афиша спектаклей
19 декабря — 7 января
Новогодний Щенячий патруль. Афиша спектаклей
Октябрь 10,00 − 15,00 р
27 декабря