вторник, 19 января | Могилёвский театр кукол | 7,00 р. | 18:30 |
Працягласць - 1 гадзіна
«О тож былі паны! Колькі гузоў пазараблялі на свае голавы! І ўсё праз фанабэрыю, прагавітасць, недарэчныя дзівацтвы. Не дзіўна, што гаспадарка ў абодвух зышлася на нішто - ні курчаці, ні парасяці, ні хлеба, а ні каліва. Засталася на дваіх адна ўбогая хацінка, партрэты продкаў ды невялічкая дзялянка рэпы на агародзе».
Такімі словамі пачынаецца спектакль-авантура, аб жыцці двух шляхцюкоў, якія сталі закладнікамі сваіх амбіцый. Каб не загінуць яны павінны зрабіць які-небудзь добры ўчынак. Ці дазволіць ім гэта іх гонар..?
Аўтары – Пятро Васючэнка, Сяргей Кавалёў
Рэжысёр – Ігар Казакоў
Мастак – Людміла Скітовіч
Кампазітары – Леанід Паўлёнак, Аляксандра Даньшова
Для падлеткаў і дарослых.