Перасцярога: гэты матэрыял прымусіў плакаць галоўнага рэдактара.
А што вы ведаеце пра беларускую лаянку?! Вось і я не ведала, наколькі яна можа быць абразлівай і моцнай. Можа таму, што і па-расейску брахацца для сябе лічу недазвольным. Але мая каманда вырашыла, што менавіта мне патрэбна пашырыць кругагляд у гэтым напрамку. Таму чырванею, загадзя прашу выбачэння і расказваю, на колькі літар адпраўляюць тру беларусы.
Спачатку дазвольце пажаліцца: часам мне здаецца, што я працую на будаўніцтве, а не ў прыгожым офісе з прыгожымі людзьмі. Чамусьці пры бяседзе з чужымі і ў афіцыйнай размове лічыцца непрыгожым і недазвольным запраўляць своё маўленне словамі «пакрапчэй». А вось калі побач толькі «свае» — калі ласка! Ты пачуеш увесь спектар лаянкі з нагоды і без яе. Усе ведаюць маё стаўленне да гэтага, і часам нават выбачаюцца. Але ўвесь час чакаюць, калі і я ўжо бамбану. Но не дачакаюцца. Максімум — гэты артыкул.
Напэўна зоркі так сышліся, што на занятак «Мовы на нова» з удзелам сацыялінгвіста і выкладчыка Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта Уладзіслава Гарбацкага, пайшла менавіта я. Бо беларускамоўны кантэнт на нашам партале — гэта мая справа і хобі. Ну, як пайшла. Далучылася ў Zoom.
тое, што маецца на ўвазе, і тое, пра што вы даведаецеся — ўсё ў рамках выключна навукі
Пачалося ўсё лёгка. Я ізноў адчула сябе вучаніцай за партай. Удзельнікам канферэнцыі задавалі пытанні і выклікалі адказваць па аднаму. Не гледзячы на тое, што я далучылася да заняткаў упершыню, запрасілі адказаць і мяне. Нечакана. Школьныя ўрокі беларускай мовы і літаратуры мне вельмі падабаліся. Вось і атрымалася настальжы.
Я была здзіўлена колькасці вучняў у канферэнцыі! А калі пачалося выступленне госця… Мы дамовіліся, што усе словы, якія мы пачуем, ужываюцца ў кантэксце мовазнаўства і мы не будзем саромецца і чырванець. Таму дамовімся і з вамі: тое, што маецца на ўвазе, і тое, пра што вы даведаецеся — ўсё ў рамках выключна навукі.
Памылкова лічыцца, што беларусы не ругаюцца, бо лаянкі ў іх няма. Таму ўсё, што нам застаецца — расейскі мат. Але мова існуе. Таму і адваротная яе частка таксама. Так, русіфікацыя не прайшла міма брэханіны. Але як сыходзіць беларуская мова, так знікаюць разам з носьбітамі і «крэпкія» словы. Напэўна таму Ўладзіслаў як навуковец і вырашыў даследваць гэты патаемны пласт мовазнаўства.
месячныя называлі «жаноцкае», а мужчынскія палюцыі «цякучка»(!)
Даведалася цікавую рэч пра лаяніну ў розных краінах. Недзе яна паходзіць з рэлігійнай сфэры жыцця, а недзе — з сэксуальнай. Пра апошняе якраз і ангельская, і расейскайкая, і беларуская мова… Пры усім пры тым, у слоўніку Я. Ціхінскага успамінаюцца толькі два сіноніма паняцця «займацца сэксам» — «клешцыцца» і «скупляцца». Але пры гэтым у беларускіх дыялектах ёсць вульгарызм «шлыхацца».
Яшчэ адзін цікавы факт гэта тое, што у беларускай мове куды больш вульгарных выразаў у адрас кабетаў, чым мужчын. Яно і зразумела, бо такая справа звязана з патрыархальнасцю грамадства. Зацаніце, напраклад, словы, якія абазначаюць распутную кабету: «лярва», «дармадаўка», «ашмётка», і гэта толькі пачаткі спіска… Але пры гэтым месячныя называлі «жаноцкае», а мужчынскія палюцыі «цякучка»(!).
мужчынскія, прабачце, прычындалы — гэта «чэляс»
Усе мы ведаем (нажаль) мацерныя абазначэнні геніталій па-расейску. А што наконт аналагаў у мілагучнай беларускай мове? Вы б вельмі абразілі беларускага старавера, калі б адправілі яго… у шм@нку (ці шм@ньку). У Віцебскай вобласці гэтае слова выкарыстоўваецца ў дачыненні як мужчынскіх, так і жаночых геніталій. Апошнія яшчэ называлі «пярэд»ці «пярэдніца» (а таксама «похва» і «падпузьзе»). Ну а самы вульгарны выраз для гэтага паняцця — «капэрус». Аналаг ў расейскай мове пачынаецца на літару «п». Ну а мужчынскія, прабачце, прычындалы — гэта «чэляс».
Я не буду преалічваць усе абразлівыя выразы, якія звязаны з целам… Калі хочаце, можаце самі пацікавіцца. Але што важна адзначыць, усе новыя словы, пра якія мы даведаліся — гэта не нейкія штучна выдуманыя паняцці, а тое, што збіраў у экспедыцыях па краіне Уладзіслаў Гарбацкі.
«Каб пярдуха была!», — гэта яшчэ дзіцячы садок
Асобная група беларускіх абразаў — гэта праклёны. Шмат з іх гучыць насамрэч моцна і жудасна. Ну, і часам смешна. «Каб пярдуха была!», — гэта яшчэ дзіцячы садок. Як вам такое: «каб ты сракай дыхаў», «каб ты сракай на свет глядзеў»? На мой погляд, гучыць вельмі крыўдна. Падчас яны гучаць і не так страшна, напрыклад, «каб ты ў чыстым полі дзверэй не знайшоу», але калі ўдумацца, то разумееш, што яны нясуць у сабе жудасны сэнс.
Вось з-за сэнсу я і не прымаю лаянку. Па маім уяўленням, за кожным словам стаіць штосьці моцнае. У пачатку ж што было? Слова. Мне падаецца, што сваімі ж вуснамі мы можам наклікаць на сябе праклён, і не трэба чакаць каб на нас проста так хто вываліў усякага страхоцця. Гэта неяк дзіўна, што столько абразаў звязана з рэпрадўктыўнай сістэмай. Не хочацца містыфікаваць, але хутчэй за ўсё сярод вашых знаёмых (ці іх знаёмых) ёсць нейкія сем’і, дзе праслежваецца тэндэнцыя ранніх смярцей, траўмаў, бясплоддзя. І гэта сустракаецца пакаленне за пакаленнем. Думаю, што лепей фільтраваць сваё маўленне і пакінуць ненарматыўную лексіку навуцы.
Сціплы журналіст каманды vMogileve.by
Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.