Онлайн казино проверенные экспертами Легалбет

Калі неба зышлося з зямлей ў Магілёве

28 декабря 2021 в 14:04
Поделиться
Класснуть
Отправить

Лялькі ў руках апавядальніка апускаюць маленькіх гледачоў у мір чараўніцтва. Беларуская батлейка – традыцыйны народны тэатр практычна памерам з чамадан, у якім змяшчаюцца і сцэна, і яе героі. Усё для таго, каб зручна было падарожнічаць. З 16 стагоддзя гэты народны тэатр прыйшоў на нашы землі, зведаўшы змены, стаў такім родным, такім душэўным і неверагодна папулярным.

У першых батлейках быў усяго адзін ярус, які сімвалізуе сабой неба, а гісторыя, якая разгортваецца там, была біблейскім сюжэтам нараджэння Ісуса Хрыста. Пазней з'явіўся другі ярус - зямля - і сюжэты ў ім былі па біблейскіх матывах і на надзённыя тэмы.

Такую батлейку мы і ўбачылі ў музеі імя Масленікава, дзе нам прадставілі класічны батлеечны сюжэт.

Некаторыя лялькі верхняга яруса абсалютна статычныя, яны не павінны рухацца, яны са святой сям'і і як быццам абразы, якія глядзяць на нас зверху. Злыя персанажы, такія як цар Ірад або чорт, ніколі не могуць паднімацца на верхні ярус, іх месца на ніжнім - на зямлі. Але нельга іх ідэнтыфікаваць адназначна, бо чорт карае Ірада, а Ірад у галодныя часы загадвае закупіць ежы гараджанам на ўсе манеты з казны…

Наша магілёўская батлейка асаблівая. У ёй няма трэцяга яруса - няма пекла. Магілёўцы дастаткова забабонны народ і ў Магілёўскай батлейцы ніколі не было трэцяга яруса, бо гэта магло кагосьці напалохаць або выклікаць абурэнне. Замест трэцяга яруса з'яўлялася своеасаблівая чорная дзірка і забірала Ірада ў пекла.

Менавіта на магілёўшчыне батлейкі паказваюцца напярэдадні каляд і першыя дні Новага года. Гэтая батлейка ўнікальная тым, што яе тэксты арыгінальныя, бо яны сабраны гісторыкамі і філолагамі, якія вывучаюць фалькларыстыку магілёўскага раёна.

Кожная батлеечная інтэрмедыя ўнікальная і ў яе простых, здавалася б, сюжэтах захоўваецца народная мудрасць, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне.

Вольга Даніленка для партала vMogileve.by
Фота: Андрэй Маўрын для партала vMogileve.by

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.