Кніжная выстава «Край мой—Белая Русь»

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

Белая Русь, Радзіма, родны край, родная старонка, бацькоўская хата – самыя дарагія словы для беларускага чалавека. Белая — ад белага колеру адзення, якое насілі нашы продкі. Белая — ад іх светлых валасоў. Белая — значыць чыстая, вольная.

Кніжная выстава «Край мой—Белая Русь» раскажа пра нашу краіну, яе гісторыю, святыні, знакамітых пісьменнікаў.

У нашай краіны багатая і слаўная гісторыя. Яна захаваная ў назвах нашых гарадоў, рэк, азёр, замкаў, вежаў; яна глядзіць на нас з фасадаў дамоў; яна запісаная ў летапісах і кнігах, старадаўніх дакументах і народных паданнях. Для тых, хто захапляецца кнігамі пра гістарычныя падзеі, адрасаваны выданні раздзела «З глыбінь гісторыі».

У кожнай зямлі—свае святыні, якія асабліва дорагі кожнаму грамадзяніну краіны. З запаветнымі, велічнымі, выключнымі па важнасці і значэнню святымі мясцінамі нашай Радзімы знаёміць раздзел «Святыні зямлі беларускай».

Наша незалежнасць заснавана на заслугах пакалення пераможцаў. Тых, хто, ахвяруючы самым дарагім – сваім жыццём, прынёс на нашу зямлю доўгачаканую свабоду. Беларусь панесла вялікі ўрон, страціўшы трэць сваіх жыхароў. Але зламаць маральны дух беларускага народа, яго волю да незалежнасці ворагу не удалося. Аб гэтым кнігі, прадстаўленыя ў раздзеле выставы «Памяць вогненных гадоў».

У кожнага народа ёсць паэты і пісьменнікі, веліч і значэнне якіх узрастаюць ад пакалення да пакалення. Сваімі творамі яны ўзнялі беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, выявілі незвычайную сілу і творчую моц беларускага слова. Аб пісьменніках, якімі ганарыцца Беларусь расказвае раздзел «Песняры беларускай зямлі»

Краем прыгожых гарадоў паўстае Беларусь перад вачыма кожнага, хто прыязджае сюды, каб пазнаёміцца з прыродай, жыццём і побытам яе народа. Магілёў — горад старажытны і вечна малады! У гэтым годзе ён адзначыў сваё 753-годзе. Аб яго прыгажосці і непаўторнасці раскажа раздзел «Любімы горад — Магілёў».

Запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з матэрыяламі выставы.

Выстава працуе да 31 ліпеня.

Лица Фриды. Афиша выставок
Онлайн вход свободный
до 31 августа